Мужчынскі касцюм

 

мужчынскае адзенне

 

Мужчынскі касцюм

Беларускі сялянскі касцюм мае глыбокія гістарычныя карані і захаваў мноства архаічных рыс. Спалучаючы ў сабе практычнасць і эстэтычнасць, ён з'яўляўся і з'яўляецца шмат большым, чым проста адзеннем або мастацкім творам. Сялянскі касцюм беларусаў адлюстроўваў мясцовыя традыцыі, патрэбы і сацыяльны статус прадстаўнікоў беларускага народа, светапогляд майстроў, якія яго выраблялі, а ў дэкаратыўным арнаменце часам чытаюцца цэлыя змястоўныя гісторыі. Звычайна менавіта сялянскі касцюм маюць на ўвазе, калі гавораць пра нацыянальны касцюм беларусаў увогуле.

Нацыянальны арнамент Беларусі – гэта нязменны белы фон з чырвонымі выявамі на ім. Лічыцца, што толькі ў гэтай нацыянальнасці атрымалася захаваць нязменным першапачатковы выгляд узораў, якія існавалі яшчэ з часоў старажытнаславянскіх плямёнаў. Белы колер абазначае чысціню і адкрытасць, а вогненна-чырвоны адлюстроўвае кроў, сонца і жыццёвую сілу.

Арнаментт

Мужчынскі касцюм складаецца з кашулі, нагавіц, лапцяў (шчарбакоў) і саламянага капелюша (брыля).

Мужчынская кашуля з ільняной выбеленай тканіны навыпуск, вышытая па каўняры, манжэце і падоле. Арнамент на кашулі ў выглядзе ромба з кропкай у цэнтры. Ромб азначае – абярэг. Гэта знак земляробаў, сімвал урадлівых збожжавых палёў, сімвал шчаслівага нашчадства. Ромб – узараная ніва, кропка ў цэнтры ромба абазначае – засеянае поле. Гэта – знакі Зямлі і ўрадлівасці. Вобраз Зямлі – любімы ў вышыўцы. Кашуля мае разрэз на грудзях. Стаячы каўнер сцягваецца стужкай. Нагавіцамі (парткамі) ў Беларусі называліся штаны. Яны пашытыя з аднатоннага нявыбеленага ільнянога палатна. Кашулю насілі паверх нагавіц. Штаніны рабілі вузкімі дадолу, уверсе ўшывалі ўстаўку (ластавіцу) у выглядзе ромба.

У якасці галаўнога ўбору саламяны капялюш (брыль).

брыль саламяны

 

З самага пачатку звычайным абуткам беларускага селяніна былі лапці, – іх плялі з лыка, лазовай кары або пенькі. Найпрасцейшыя з беларускіх лапцяў – «шчарбакі»: неглыбокія лёгкія, без галовак і запяткаў. Найбяднейшыя пласты сялянства часам насілі лапці круглы год, уцяпляючы іх з дапамогай падкладвання саломы ўнутр і абмотваючы ногі палатнянымі анучамі.

 

поделиться в: