Салома ў беларускай культуры – сімвал сонца, жыцця і дастатку. З яе плялі абярэгі, упрыгожвалі жыллё, стваралі святочныя атрыбуты. У руках беларускіх майстроў звычайныя сцеблі жыта і пшаніцы ператвараліся ў творы мастацтва.
Беларуская саламяная лялька – частка традыцыйнай культуры. Яна нясе ў сабе выяву сям'і, сямейнага ўкладу, жаночых і мужчынскіх ролях, аб мацярынстве. Да ляляк з саломы ставіліся з асаблівай сур'ёзнасцю. Нашы продкі надзялялі фігуркі боскай сілай, верылі, што ў іх заключана магія зямлі і ўраджаю. Саламяная лялька з'яўлялася наймацнейшым абярэгам, які абараняў чалавека ад злых духаў і няшчасцяў. Сама салома, з якой яны былі зроблены, увасабляла сабой урадлівасць зямлі, а саламяныя лялькі павінны былі садзейнічаць нараджэнню дзяцей у новай сям'і.
Саламяны конік валодаў асаблівым статусам: верхам на кані чалавек перамагаў у баях, асвойваў новыя тэрыторыі. Колькасць коней у табуне вызначала памер багацця. Цацка "сонечны конь" – адзін з самых старажытных і традыцыйных абярэгаў славян. Выява каня звязана з сонцам. Прыносіць у хату поспех, дастатак, святло і цеплыню. Традыцыйна, сонечны конь лічыцца мужчынскім абярэгам. Як і ўсе лялькі-абярэгі, робіцца без вачэй, каб пазбегнуць пранікнення ў ляльку злых духаў. І без ужывання іголкі, бо абераговую ляльку нельга калоць.
Млын з саломы – гэта сімвал поспеху, урадлівасці, працавітасці і працы. У наш час выкарыстоўваецца для ўпрыгожвання інтэр'еру. Нашы продкі верылі ў чарадзейную сілу саломы і збожжа.
Саламяны рог – ёмістасць, выкананая ў тэхніцы спіральнага пляцення, можа мець самыя разнастайныя памеры і формы. Рог лічыўся сімвалам дабрабыту і багацця.




