Калекцыя самавараў

 

  Дзверы міні-музея адчыненыя для ўсіх, хто жадае здзейсніць незвычайнае падарожжа ў мінулае. Нашы выхаванцы, прыходзячы ў музей, могуць убачыць, што там сабраны рэчы, якія ярка характарызуюць жыццё нашых продкаў. Дзеці адразу трапляюць у цёплую, утульную атмасферу.

   У музейнай экспазіцыі прадстаўлена невялікая калекцыя самавараў. Дзеці могуць убачыць, што самавары бываюць зусім рознымі: вялікімі для вялікай сям’і і маленькімі акуратнымі самаварчыкамі для ўпрыгожвання жылля. Яны зроблены з розных матэрыялаў і маюць сваю форму. У цэнтры экспазіцыі, на вышыванам рушніке, стаіць вялікі самавар. Гэта не проста прылада для кіпячэння вады, а сапраўдны сімвал сямейнага ачага, утульнасці і шчырых сяброўскіх зносін.

   Радзімай самавара лічыцца Тула, дзе ў ХVІІІ пачалі іх выраб. Самавар з’явіўся на тэрыторыі Беларусі у ХІХ стагоддзі і хутка стаў неад’емлемай часткай культурнай традыцыі чаявання. У тыя часы самавар можна было сустрэць у розных слаеў грамадства: у арыстакратычных і купецкіх дамах, у карчмах і чайных для простага люду. Аднак каштавалі самавары вельмі дорага. Таму да сярэдзіны ХІХ стагоддзя дазволіць сабе гэтую рэч маглі толькі багатыя людзі.

   У Беларусі гэты прадмет набыў сваё асаблівае гучанне. Ён так моцна ўвайшоў у побыт, што стаў лічыцца “душой дома”. Людзі верылі, што самавар прыносіць у дом шчасце, удачу і спакой. Існавала нават прымаўка, што гаспадыня хутчэй прадасць свой дом,чым самавар, бо душа не прадаецца.

поделиться в: