Літаратурная паліца

 

   У на паліцах музейнай экспазіцыі “Беларуская хатка” прадстаўлена мастацкая літаратура на беларускай мове і два фотаальбома са славутасцямі Віцебска і прыгажосцю прыроды роднага краю.

   А менавіта: "Беларускі арнамент" (ткацтва, вышыўка), у кнізе сабраны каштоўны матэрыял: даведачныя запісы, замалёўкі і фатаграфіі.

   "Беларускія народныя казкі" А. Клышка – кніга, з якой выхаванцы змогуць даведацца шмат цікавага, на прыклад, чаму кот мыецца пасля ежы, а крот жыве пад зямлёй, як лось і ліса мяняліся нагамі, а мядзведзь, воўк і кабан захацелі мець чалавечы розум і што з гэтага атрымалася. Гэтая кніга аб справядлівасці, дабраце і высокай маралі.

   Кніга беларускіх пісьменнмкаў Р Аляксандравіча, Т. Нескаромнай “Зямля з блакітнымі вачыма” знаёміць чытачоў са старажытнымі гарадамі і замкамі Беларусі, з рэкамі, азёрамі, лясамі і іх насельнікамі, дапаможа даведацца больш аб дзейнасці беларусаў.

   Кніга Уладзіміра Ліпскага “Я тут жыву” змяшчае багаты пазнавальны матэрыял, які паслужыць асновай для выхавання ў дзяцей патрыятычных пачуццяў, кахання да сваёй радзімы.

   У "Чытанке", аўтары В. Вячорка, П. Садоўскі сабраны творы для чытання, завучвання на памяць, а таксама для матэрыял для правядзення святаў і гульняў.

   «Купалінка», Я. Сцяпанава – зборнік казак і былін казачніцы-пачаткоўцы, якія з'явіліся пасля святкавання Купалля ў вёсцы ў бабулі Фені. Кніга прысвечана святу і чараўніцтву, якое адбываецца Купальскай ноччу.

поделиться в: