Вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з дрэва ў Беларусі — гэта багатая традыцыя, якая ўключае розную мэблю, кухонныя прыналежнасці (лыжкі, менажніцы), шкатулкі, цацкі і сувеніры.
На адной з паліц нашага музея мы можам убачыць драўляныя сувеніры:
1. Скрыначка з дрэва, вырабленая ўручную, інкруставаная саломкай у тэхніцы мазаікі.
2. Статуэтка зубра, выразаная з цвёрдых парод дрэва з'яўляецца прадметам ручной працы, пакрыта лакам. Фігурка размешчана на драўлянай падстаўцы, зубр намаляваны ў спакойнай, велічнай позе, стоячы схіліўшы галаву, што падкрэслівае яго магутнасць. Зубр з'яўляецца сімвалам Беларусі, увасабляе працавітасць, жыццёвую сілу і першародную прыроду.
3. Дэкаратыўны сувенірны званочак, выраблены з дрэва, з разьбянымі элементамі, пакрыты лакам. Выкарыстоўваецца як інтэр'ернае ўпрыгожванне, абярэг ці падарунак.
4. Дэкаратыўная разьбяная фігурка гнома ручной работы, вырабленая з дрэва і ўпрыгожаная невялікім ліхтарыкам. Можа выкарыстоўвацца як прадмет інтэр'еру ці дэкаратыўнае ўпрыгожванне для саду. Служыць сімвалам дастатку, удачы і абароны дома.
5. Карціна, выкананая ў тэхніцы берасцяной аплікацыі і роспісу, з выявай царквы чырвонага колеру і зімовага пейзажа: заснежаныя дрэвы і месяц. Карціна знаходзіцца ў драўлянай рамцы з дэкаратыўным узорам.




