Маслабойка

 

   Да сярэдзіны XX ст. адным з самых неабходных прыстасаванняў у побыце сялян была маслабойка. Маслабойка складаецца з трох частак: трохі завужанай уверсе драўлянай бойкі, круглай крышкай з адтулінай і ручкі-узбівалкі ў выглядзе доўгага стрыжня з крыжавінай ўнізе.

   Працэс ўзбівання масла ўручную быў досыць стомным. У ёмістасць залівалі сліўкі або смятану, а потым рухалі ручку уверх-уніз каля двух гадзін. Для атрымання аднаго кілаграма масла неабходна было амаль 4 літра вяршкоў. Затым змесціва з маслабойкі вылівалі ў таз з халоднай вадой. Масла, якое ўсплывала на паверхню, збіралі лыжкай і шчыльна ўкладвалі ў драўляную прамавугольную форму — масламерку. Фармоўка, накрытая крышкай, ставілася на ноч у халоднае месца. Да раніцы быў гатовы брусок свежага сметанковага масла.

поделиться в: